Перайсці да зместу

Піхтавы алей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пі́хтавы алейэфірны алей, які атрымліваюць перагонкай парай з ігліцы і маладых галінак піхты сібірскай.

Празрыстая, бясколерная, светла-жоўтая або зеленаватая вадкасць з характэрным смалістым пахам.

Найбольш якасны алей атрымліваецца з маладых парасткаў, нарыхтаваных у ліпеніжніўні[1]. З 70—70 тон сыравіны атрымліваецца каля 1 тоны алею[1].

Піхтавы алей выкарыстоўваецца ў мылаваранай, парфумернай, лікёра-гарэлачнай вытворчасці, у медыцыне. З яго атрымліваюць медыцынскую камфору[1].

Зноскі

  1. а б в Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник—Ящерицы. — С. 216. — 631 с. — 100 900 экз. (руск.)
  • Пихтовое масло // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник—Ящерицы. — С. 216. — 631 с. — 100 900 экз. (руск.)